Политика

Кастусёва пасадзілі ў «амерыканцы» ў адну камеру з Бабарыкам

Ад 12 красавіка ў зняволенні знаходзіцца старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, піша Наша ніва.

Яму разам з адвакатам з ЗША Юрасём Зянковічам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам выстаўлена абвінавачанне па артыкуле 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Нібыта яны рыхтавалі замах на Аляксандра Лукашэнку.

На тэлеканале АНТ паказалі кадры, дзе нібыта Кастусёў прызнае сваю віну. Аднак родныя палітыка пакуль што не ведаюць, ці сапраўды ён прызнаў віну, альбо гэта магла быць нарэзкай.

З некалькіх незалежных адна ад адной крыніц «НН» стала вядома, што ў СІЗА КДБ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў адной камеры з палітыкам і банкірам Віктарам Бабарыкам.

У няволі Бабарыка ад чэрвеня мінулага года, яго абвінавачваюць па двух артыкулах — легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным чынам і атрыманне хабару. Суд над Бабарыкам ужо ідзе, але невядома, калі скончыццца.

Пры затрыманні ў Кастусёва ўзніклі праблемы са здароўем, моцна скакаў ціск, але дактары добра спрацавалі. Цяпер стан здароўя палітыка нармальны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.9(23)