Коронавирус

Сяргей Кайко, Новы час

Каронавірус закрануў большасць клубаў вышэйшай лігі. Да чаго вядзе такі футбол?

Калі вы будзеце чытаць гэтыя радкі, нехта з беларускіх футбалістаў, магчыма, адчуе сябе блага. У яго падвысіцца тэмпература, ён звернецца да медыкаў свайго клубу, а тыя… Толькі развядуць рукі, дый адправяць хлопца ў вымушаную самаізаляцыю, папярэдне выпісаўшы яму квіток на важную працэдуру.

Арцём Мілеўскі не засцярогся ад каронавіруса і сышоў у двухтыднёвую самаізаляцыю. Фота tut.by

Справа вядомая — тэст на «карону». Каб чаго не выйшла — «кавіду» ці пнеўманіі. І каб чэмпіянат Беларусі — самы адчайны ў свеце — працягваўся надалей.

На радасць простых заўзятараў і вышэйстаячых інстанцый. І на злосць пандэміі, якую ў нашых юдолях бачылі ў труне ў белых тапках ды ўвогуле ўжо даўно перамаглі.

Але ж каронавірус не пытае дазволу на распаўсюд. І ў той час, калі статыстыка захворванняў у краіне імкліва паляпшаецца, у беларускім футболе сітуацыя застаецца складанай і непрадказальнай.

Пра рашучую перамогу над зламысным вірусам Лукашэнка ў чарговы раз абвясціў 2 ліпеня. На наступны дзень брэсцкае «Дынама» выйшла гуляць супраць «Смалявічаў», і выявілася, што ў складзе чэмпіёна краіны не хапае цэлай групы вядучых футбалістаў — Сяргея Ігнатовіча, Дзяніса Лапцева, Аляксандра Наёка, Яўгена Хачэрыдзі, Рамана Юзэпчука, Усевалада Садоўскага...

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(13)