Карбалевіч: «Працэс міжнароднай ізаляцыі рэжыму дайшоў да любімай цацкі Лукашэнкі»

Палітычны аглядальнік выказаўся пра алімпійскія санкцыі.

«Не ўпершыню беларускія ўлады трапляюць у падобную сытуацыю, — піша Валер Карбалевіч. — Падчас Алімпійскіх гульняў 2004 году ў Афінах Грэцыя не дала дазвол на прыезд міністра спорту Беларусі Юрыя Сівакова, які быў у сьпісе неў’яздных у краіны ЭЗ. Тады ў Лукашэнку хапіла здаровага сэнсу не прарывацца самому на тую Алімпіяду, каб не здарыўся скандал.

А ў 2012 годзе скандал здарыўся. Лукашэнка моцна хацеў трапіць на Алімпійскія гульні ў Лёндан . Аднак Вялікая Брытанія адмовіла, бо беларускі кіраўнік быў у сьпісе неў’яздных у краіны ЭЗ.

Так што Лукашэнку не прывыкаць.

Але цяперашнія санкцыі МАК адносна Беларусі беспрэцэдэнтныя. Як і сама прычыны іх увядзеньня (перасьлед спартоўцаў паводле іх палітычнай пазыцыі). Пад санкцыі трапіў увесь Нацыянальны алімпійскі камітэт. Ён пазбаўлены фінансаваньня ад МАК, што асабліва важна. А спартоўцы, выключаныя са зборных паводле палітычных прычын, змогуць узяць удзел у сусьветных спаборніцтвах і Алімпіядзе

Працэс міжнароднай ізаляцыі беларускага палітычнага рэжыму дайшоў да любімай цацкі Лукашэнкі – спорту. І штосьці падказвае, што гэта толькі пачатак».

Нагадаем, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэньне часова адхіліць прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі ад удзелу ў падзеях МАК, уключаючы Алімпійскія гульні.

Кто попросил Баха ввести санкции против Лукашенко?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(63)