Карбалевiч: «Яшчэ адзін цікавы фэнамэн беларускай рэвалюцыі»

Палiтолаг – пра вайну сімволік.

– Улады пасьлядоўна зачышчаюць беларускую палітычную прастору ад бел-чырвона-белай сімволікі, – пiша Валер Карбалевiч. – За вывешваньне нацыянальнага сьцяга на балконе ці нават бялізны адпаведных колераў адносна гаспадароў кватэр заводзяць адміністрацыйныя справы.

Разбураюць канструкцыі ў дварах дамоў («Эйфэлева вежа»), якія выкарыстоўваюцца для вывешваньня бел-чырвона-белых сьцягоў. Рыхтуюцца на заканадаўчым ўзроўні забараніць нацыянальныя сьцяг і герб як нацысцкія сімвалы.

Дзяржаўная «Народная газета» зьмяніла дэвіз «Жыве Беларусь!», пад якім выходзіла 30 гадоў, на слоган «Жыві і квітней, Беларусь!».

Фота Наша Нiва

Адначасова на дзяржаўных установах вывешваюцца афіцыйныя сьцягі. Дасюль яны зьяўляліся толькі падчас дзяржаўных сьвятаў. Цяпер вісяць увесь час. Спрабавалі нават на аўтазаках яго вывешваць, потым схамянуліся, зразумеўшы, што робяць глупства.

Вайна сьцягоў – гэта яшчэ адзін цікавы фэнамэн беларускай рэвалюцыі.

Але ўжо цяпер лёгка можна даць прагноз, які сьцяг у недалёкім будучым стане дзяржаўнысм сьцягам Беларусі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(115)