Карбалевіч: «У санкцыйным сьпісе найбольш цікавы якраз сьпіс суб’ектаў гаспадараньня»
Палітолаг разабраў спіс чыноўнікаў і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад трэці пакет санкцый Эўразьвязу.
«Варта зьвярнуць увагу, што два бізнэсоўцы — Аляксандар Шакуцін і Мікалай Верабей — апынуліся ў сьпісе ў якасьці фізычных асобаў. Несумненна, санкцыі распаўсюджваюцца і на іх бізнэс, — піша Валер Карбалевіч. — Але тут найбольш цікавы якраз сьпіс суб’ектаў гаспадараньня. Бо менавіта яны трапляюць пад паняцьце «эканамічныя санкцыі».
З 7 юрыдычных асобаў 4 зьяўляюцца прадпрыемствамі ВПК (Белтэхэкспарт, АГАТ, 140 рамонтны завод, МЗКТ). Кампанія Сінезіс займаецца інфармацыйнай бясьпекаю, відэаназіраньнем, і можна меркаваць, яе прадукцыя выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій.
Упраўленьне справамі прэзыдэнта найбольш падыходзіць да вызначэньня «кашалёк Лукашэнкі».
А адна з буйнейшых будаўнічых кампаній Беларусі Дана Астра належыць сербскім алігархам братам Карычам, даўнім сябрам Лукашэнкі. Дарэчы, намесьнікам дырэктара кампаніі зьяўляецца Ліля Лукашэнка — жонка Віктара Лукашэнкі. Дана Астра без конкурсу атрымлівала самыя выгодныя кавалкі сталічнай зямлі, атрымоўвала падатковыя льготы і інш. Не дзіва, што кампанія мае вялізарныя даходы (да 60% штогод).
Калі задаць пытаньне, каго няма ў сьпісе, то адразу ўсплывае прозьвішча яшчэ аднаго замежнага сябра Лукашэнкі — Міхаіла Гуцэрыева. Магчыма, можна было б казаць і пра бізнэсоўцаў, якія былі даверанымі асобамі Лукашэнкі падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Але што ёсьць, тое ёсьць».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное