Политика

Карбалевіч: «Прэтэндаваць на легальную акцыю ў сёньняшняй Беларусі – гэта нахабства»

Палітолаг — пра цынізм уладаў.

— Дзясяткі тысяч беларусаў былі прыцягнуты да адказнасьці за удзел у «несанкцыянаваных акцыях» паводле сумна знакамітага артыкулу 23.34 закону аб масавых мерапрыемствах, — піша Валер Карбалевіч. — Суды па гэтаму артыкулу працягваюцца па ўсёй краіне. Несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі улады лічаць сумеснае распіцьцё гарбаты ў двары, бел-чырвона-белы сьцяг на балконе, чытаньне беларускай літаратуры у электрычцы і інш. Пры гэтым улады апэлююць да зразумелага для абывацеля пастулату, што трэба выконваць закон, у краіне павінен быць парадак. Па БТ бясконца паказваюць сюжэты, як у Эўропе паліцыя разганяе несанкцыянаваныя мітынгі і шэсьці. Маўляў, у гэтым сэнсе Беларусь нічым не адрозьніваецца.

І вось напярэдадні Дня Волі лідэры афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі арганізацый упершыню за доўгі час падалі афіцыйную заяўку з просьбай дазволіць санкцыянаваную вулічную акцыю. Улады не проста адмовілі. Адначасова затрымалі і пасадзілі на суткі аднаго з заяўнікаў, кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава. Каб зразумеў, што прэтэндаваць на легальную акцыю ў сёньняшняй Беларусі – гэта нахабства.

У тым-та і адрозьненьне Беларусі ад эўрапейскіх краін, што тут легальная, санкцыянаваная вулічная акцыя немагчымая. Любы пратэст штучна крыміналізуецца. І апэляцыя да закону – вялікі цынізм.

Политолог: «ГУВД готовы махать дубинками, разгонять, а охранять общественный порядок не готовы»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(50)