Карбалевiч: «Лукашэнка зруйнуе эканоміку ўласнымі рукамі»
Палiтолаг — пра тое, як улады пужаюць замежных інвэстараў.
— Шмат гадоў беларускія ўлады рабілі вялікія высілкі, каб прыцягнуць ў краіну замежныя інвэстыцыі, — пiша Валер Карбалевiч. — Кожны год складаюцца адпаведныя пляны. Яны развёрстваюцца па міністэрствам і рэгіёнам. Ствараюцца адмысловыя анклавы ці, умоўна кажучы, афшоры, з льготнымі ўмовамі для бізнэсу: свабодныя эканамічныя зоны, Парк высокіх тэхнялёгій, індустрыяльны парк «Вялікі камень».
І вось сваю лепту ў гэтую тытанічную працу ўнёс Лукашэнка.
То бок сардэчна запрашаем замежных інвэстараў у Беларусь. У якасьці ахвяр.
Ня трэба ніякіх заходніх санкцый. Лукашэнка зруйнуе эканоміку ўласнымі рукамі.
Читайте еще
Избранное