Карбалевіч: «Лукашэнка ўвесь час займаецца самагіпнозам»
Палітогаг Валер Карбалевіч – пра прычыны нападак уладаў на каталікоў і студэнтаў, што вучацца ў Польшчы.
«Цяжка сказаць, ці насамрэч Лукашэнка верыць, што Польшча арганізавала ў Беларусі «каляровую рэвалюцыю». Але ён увесь час займаецца самагіпнозам. То бок пераконвае сябе ў тым, што яму ў дадзены момант выгадна. І атрымоўваецца вельмі праўдападобна, — піша Валер Карбалевіч. — На падставе гэтага самагіпнозу прымаюцца практычныя рашэньні.
Мусіць, ён сапраўды верыць, што Польшча імкнецца далучыць Гарадзенскую вобласьць, што палякі ў Горадні вывешвалі польскія сьцягі, а кіраўнік каталіцкай царквы Тадэвуш Кандрусевіч дзеля ажыцьцяўленьня гэтага каварнага пляну, езьдзіў за інструкцыямі ў Варшаву.
Таму цяпер, калі ў Беларусі адбываецца татальная зачыстка ад усіх неляяльных структур і людзей, за каварства Польшчы павінны адказаць усе беларускія католікі. Такая калектыўная адказнасьць. Лукашэнка фактычна мякка дэзавуяваў запрашэньне папе рымскаму наведаць Беларусь. Не зьбіраецца даваць дазвол на вяртаньне Кандрусевіча. Цяпер не патрэбны Беларусі польскія ксяндзы.
А заадно, каб прадухіліць «каляровую рэвалюцыю», закрылі межы дзяржавы, не пусьцілі беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы. Таксама калектыўная адказнасьць».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное