Карбалевіч: Цяпер падобна да сытуацыі, у якую трапілі бальшавікі пасьля захопу ўлады ў 1917 годзе
Чаму Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Міколу Статкевічу і іншым удзельнікам іх справы далі такія вялікія тэрміны зьняволеньня? Меркаваньне Валера Карбалевіча на Радыё Свабода.
Такі жорсткі прысуд Ціханоўскаму і яго паплечнікам — гэта ў пэўнай ступені адказ на апошні пакет санкцыяў.
Гэта сыгнал Захаду — чым больш вы будзеце на нас ціснуць, тым большы будзе маштаб рэпрэсіяў.
Жорсткі прысуд Ігару Лосіку — адказ на амэрыканскія санкцыі, як і прызнаньне інфармацыйных плятформаў Радыё Свабода экстрэмісцкімі.
Палітычныя рэпрэсіі — гэта таксама контрасанкцыі.
Статкевіча наагул невядома за што арыштавалі, ён нават не пасьпеў паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.
У гэты працэс аб’ядналі розных людзей, некаторыя зь іх, магчыма, не былі знаёмыя паміж сабой.
Прысуд Ціханоўскаму і іншым фігурантам справы — гэта і спроба напужаць, і спроба прадухіліць новыя пратэсты напярэдадні рэфэрэндуму і падчас яго, і папярэджаньне на гады наперад.
Гэта і сродак ціску на Захад.
Цяперашні рэжым апынуўся ў ізаляцыі як унутры краіны, гэтак і на міжнароднай арэне.
І каб у такой сытуацыі ўтрымацца, рэжыму трэба ўвесь час чыніць масавыя рэпрэсіі.
Гэта падобна да сытуацыі, у якую трапілі бальшавікі пасьля захопу ўлады ў 1917 годзе.
Большасьць насельніцтва Расеі і зьнешні сьвет былі супраць іх.
Каб выжыць, ім трэба было разьвязаць няспынны тэрор.
Читайте еще
Избранное