Мае дзеянні заўсёды грунтуюцца на каштоўнасцях дэмакратыі, свабоды і павагі да правоў чалавека. На жаль, у Беларусі грамадская дзейнасць і дапамога людзям могуць стаць прычынай пераследу. Многае з таго, што адбываецца, і мой прысуд — гэта чарговы таму прыклад.
Канвеер рэпрэсій. «На жаль, у Беларусі грамадская дзейнасць і дапамога людзям могуць стаць прычынай пераследу»
Хроніка палітычнага пераследу 28 ліпеня.
Павел Міцкевіч: «Ніколі не вёў экстрэмісцкай дзейнасці»
Кіраўнік польскага фонду «Okno na Wschód» Павел Міцкевіч, якога днямі завочна асудзілі да 5 гадоў калоніі і штрафу, адрэагаваў на рашэнне беларускіх уладаў, піша Вясна.
Нагадаем, грамадзяніна Польшчы, які ўжо больш за 20 гадоў жыве за межамі Беларусі, прызналі «вінаватым» у «дыскрэдытацыі РБ» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК).
Павел заявіў, што катэгарычна не згаджаецца з абвінавачаннямі і прысудам: «Ніколі не вёў экстрэмісцкай дзейнасці, не падтрымліваў яе і не рабіў нічога для дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Гадамі сваё прафесійнае жыццё я прысвячаю дапамозе грамадзянам Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну і знайсці прытулак у Польшчы»
Фонд «Okno na Wschód» працягвае сваю працу па падтрымцы і інтэграцыі перасяленцаў з Беларусі і іншых краін у Беластоку.
Пераследы па палітычных матывах працягваюцца
Тым часам, як вядома «Салідарнасці», у Беларусі спецслужбы і сілавікі працягваюць запалохваць грамадзян. Выклікаюць на «размовы» людзей, якія ў мінулым займаліся актыўнай дзейнасцю, але зараз адышлі ад грамадскай дзейнасці; ціснуць на сваякоў тых, хто даўно з'ехаў з краіны, але займаецца актыўнасцямі за мяжой.
Читайте еще
Избранное