Общество

Алег Новікаў, Новы час

Каму пагражаюць «эскадроны смерці»?

Хіба адзіны пазітыўны момант у цяперашняй эскалацыі гвалту ў Беларусі палягае ў тым, што справа пакуль не дайшла да стварэння «эскадронаў смерці».

Фота antikor.com.ua

Сам тэрмін з’явіўся ў Лацінскай Амерыцы ў 1960-х гадах, калі тут пачалі арганізоўвацца (прынамсі, афіцыйна) узброеныя атрады для супраціву левым партызанам і падпольшчыкам.

Вядучую ролю адыгралі латыфундысты і старшыя афіцэры паліцыі, супраць якіх, дарэчы, і быў накіраваны партызанскі тэрор.

Зрэшты, некаторыя гісторыкі вядуць летапіс тых эскадронаў ад атрадаў міліцыі, якія фарміравалі жыхары Тэхасу, каб супрацьстаяць набегам індзейцаў-апачаў у сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

Ёсць меркаванне, што правобразам «эскадронаў смерці» маглі стаць атрады Freikorps — паўвайсковых патрыятычных фарміраванняў, якія існавалі ў Германіі ў пачатку Веймарскай рэспублікі.

Тыя атрады актыўна падаўлялі выступленні нямецкіх камуністаў і левых сацыял-дэмакратаў, змагаліся супраць спробаў Польшчы далучыць Сілезію. Пазней многія з іх сябраў далучыліся да нацыстаў.

Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў якасці «эскадронаў смерці» першапачаткова выступалі розныя нефармальныя ваенізаваныя арганізацыі, ветэраны арміі, паліцыі, найміты або амніставаныя злачынцы. Чальцы «эскадронаў смерці», як правіла, імкнуліся схаваць сваю сувязь (калі яна была) з праваахоўнымі органамі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(9)