«Кампанія магла б выратаваць тысячы жыцьцяў». Ціханоўская просіць ЕС прафінансаваць вакцынацыю беларусаў ад кавіду

Франак Вячорка адказвае на пытанне, чым адрозніваецца прапанова па вакцыне ад Святланы Ціханоўскай і ад той, пра якую казалі ўлады Беларусі.

– Цягам апошніх тыдняў мы правялі сэрыю кансультацыі з прадстаўнікамі Эўракамісіі, па выніках якіх Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з просьбай паспрыяць правядзеньню агульнанацыянальнай кампаніі вакцынацыі беларусаў, – паведамляе дарадца палiтыка ў міжнародных справах. – Такая кампанія магла б выратаваць тысячы жыцьцяў беларусаў і спыніць распаўсюд інфэкцыі.

Што гэта значыць на практыцы:

• Кожны беларус атрымае магчымасьць быць бясплатна вакцынаваным ад COVID-19;

• Будзе выбар паміж некалькімі акрэдытаванымі вакцынамі (ня толькі Sputnik V).

Чаму мы заклікаем да гэтага:

• Урад Лукашэнкі так і ня здолеў арганізаваць агульнанацыянальную кампанію вакцынацыі;

• Летась рэжым адмовіўся ад удзелу у праекту COVAX пад эгідай Сусьветнай арганізацыі здароўя, аддаўшы перавагу расейскаму Sputnik V. Многія экспэрты выказваюць занепакоенасьць, што да якасьці вакцыны Sputnik V, якая прапануецца беларусам.

• Людзі працягваюць хварэць і паміраць, улады адмыслова заніжаюць колькасьць хворых.

Як наша прапанова можа быць рэалізавана на практыцы:

• Калі прымаецца станоўчае рашэньне Эўразьвязам, будзе неабходная згода Міністэрства аховы здароўя Беларусі;

• Імплемэнтарам праекту мог бы быць ПРААН. Важна, каб грошы не траплялі наўпрост у рукі рэжыму;

• Прафінансаваць кампанію мог бы Эўрапейскі інвэстыцыйны банк.

Франак Вячорка таксама дадае, што яны працягваюць кантактаваць з Эўракамісіяй у гэтым пытаньні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)