Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Калі тут далей будзе ўсё працягвацца, я не хачу тут расціць сваіх дзяцей»

Гісторыя кахання палітвязня з Брэста Віктара Панцялеева і яго нявесты Яўгеніі падобная да рамана. Маладыя людзі былі разам некалькі гадоў, пасля рассталіся. Калі Віктара затрымалі, Яўгенія напісала яму ліст у СІЗА, яны памірыліся, і Віктар зрабіў дзяўчыне прапанову.

Берасцейца Віктара Панцялеева затрымалі 18 жніўня, змясцілі ў брэсцкі ІЧУ, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА № 7. Хлопца абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках, што выявіўся ў гвалце над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улад»), што пагражае пакараннем ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Пад беспарадкамі маюцца на ўвазе падзеі ў цэнтры Брэста 10 жніўня, калі ў горадзе адбываліся сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі. Фігурантамі па гэтай справе праходзяць каля 70 чалавек, якіх пачалі судзіць у Брэсце 15 лютага.

Судзяць групамі па 10 чалавек, сярод падсудных ёсць непаўналетні. Віктара Панцялеева праваабаронцы прызналі палітзняволеным. Калі яго будуць судзіць, пакуль невядома.

Яго нявеста Яўгенія пакуль ходзіць на суды над іншымі фігурантамі і актыўна стараецца дапамагаць не толькі свайму жаніху, але і іншым зняволеным і іх блізкім. Родныя палітвязняў арганізавалі нешта накшталт групы падтрымкі адно аднаго, пастаянна збіраюцца разам, сябруюць, падаюць скаргі і дамагаюцца вызвалення затрыманых.

Яўгенія распавядае, што ведала пра тое, што ў Брэсце 10 жніўня былі пратэсты, але сама была ў той дзень на працы, таму нічога не бачыла.

— У яго была параненая нага, адвакат сказала, што, здаецца, гумовая куля трапіла, — распавядае пра свайго тады яшчэ былога хлопца Яўгенія. — Хоць міліцыянты на судзе кажуць, што не стралялі і што гранаты ляцелі ў 20 метрах ад пратэстоўцаў, але на экране ў гэты ж час паказваюць відэа, дзе гранаты ўзрываюцца наўпрост пад нагамі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(17)