Коронавирус

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«Калі галава «пухне» ад раку, на кавід ужо не хапае сілаў»

Рак — гэта не тая хвароба, якая дазваляе чакаць. Ад таго, наколькі хутка будзе пастаўлены дыягназ і распачата лячэнне, залежыць шанец на выздараўленне і на жыццё.

Тым часам пандэмія каронавіруса часткова пазбавіла анкапацыентаў на своечасовую дыягностыку і лячэнне.

У Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры для хворых на COVID-19 яшчэ ў сакавіку былі перапрафіляваныя два аддзяленні: 4-ты хірургічны корпус і радыелагічны корпус. Адметна, што ў апошнім праводзяць радыяёдатэрапію і дыягностыку людзям з ракам шчытападобнай залозы — ва ўсёй краіне гэта робяць толькі тут ды яшчэ ў Гомелі. На месяц пад каронавірус быў аддадзены і хірургічны корпус Віцебскага абласнога анкадыспансера.

Напрыканцы траўня маці аднаго з суразмоўцаў «Новага Часу», які пажадаў застацца ананімным, не змагла прайсці неабходнае абследаванне пры анкалагічным захворванні.

Жанчыне трэба было зрабіць камп'ютарную тамаграфію, але ў мінскім анкацэнтры гэта было ўжо немагчыма: усё аддадзена пад «карону».

Корпус, дзе робіцца адмысловае даследаванне радыеактыўныя іёны плюс камп’ютарная тамаграфія (ПЭТ КТ) таксама ў Мінску не дзейнічаў. А без гэтага даследавання нельга ўбачыць дакладную карціну пухліны. Адпаведна, прызначыць неабходнае лячэнне.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(12)