Ініцыятыва дня. Полацкія ўлады змянілі назвы помнікаў прыроды з беларускай мовы на рускую

Гаворка пра шэсць камянёў, якія з’яўляюцца геалагічнымі помнікамі мясцовага значэння.

Полацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб пераўтварэнні помнікаў прыроды мясцовага значэння. Гаворка пра шэсць камянёў, якія з’яўляюцца геалагічнымі помнікамі.

Сутнасць пераўтварэння (преобразования — так у афіцыйным дакуменце) ў тым, што цяпер згодна рашэння полацкіх уладаў назвы камянёў будуць перакладзеныя на рускую мову.

Так, напрыклад, геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Пярун камень Полацкі» цяпер называцца «Перун-камень Полоцкий».

Пераўтварэнні таксама закранулі наступныя аб’екты:

«Вялікі камень Бікульніцкі» — «Большой камень Бикульничский»;

«Барысаў камень Полацкі» — «Борисов камень Полоцкий»;

«Вялікі камень Глінскі» — «Большой камень Глинский»;

«Вялікі камень Туржэцкі» — «Большой камень Туржецкий»;

«Вялікі камень Косараўскі» — «Большой камень Косаревский».

Рашэнне Полацкага райвыканкама № 1794 «О преобразовании памятников природы местного значения» было прынятае 20 жніўня 2021 года. На Нацыянальным прававым партале яго апублікавалі 11 верасня. Рашэнне набыло сілу з моманту апублікавання.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(62)