Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

«Ініцыятыва Ціханоўскай дазволіла чарговы раз прадэманстраваць: са жніўня–2020 нічога не змянілася»

«На небе толькі і размоў, што пра мора», — гаварылася ў фільме «Дагрукацца да нябёсаў». А ў нас — усе абмяркоўваюць ініцыятыву Святланы Ціханоўскай па агульнанацыянальным галасаванні за пачатак перамоў пра выхад з крызісу.

Святлана Ціханоўская абвясціла агульнанацыянальнае галасаванне на платформе «Голас» за мірны выхад з крызісу праз перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве. Колькасць тых, хто прагаласаваў, перавысіла 750 тысяч.

Сутнасць праекта ў тым, каб пры падтрымцы міжнароднай супольнасці запатрабаваць ад улады перамоў пра выхад з крызісу. Прапанова, безумоўна, цікавая, асабліва тады, калі Лукашэнка ні на якія перамовы ісці, падаецца, не збіраецца. Разумеючы гэта, многія паставіліся да ініцыятывы са скепсісам. Аднак перамовы, насамрэч — гэта толькі задача-максімум. Ціханоўская сваёй прапановай ужо зрабіла шмат карыснага.

Па-першае, за зіму і «дэцэнтралізаваныя» пратэсныя акцыі беларусы забыліся, што іх, на самой справе, вельмі багата. У выніку ў многіх з’явіліся дэпрэсіі і пачуццё безнадзейнасці.

Асабліва калі з кожнага праса льюцца толькі дрэнныя навіны: гэтага асудзілі, таго пасадзілі, яшчэ аднаго затрымалі, улады падрыхтавалі новыя рэпрэсіўныя законы...

У людзей узнікала ўражанне, што яны змагаюцца за свабоду ледзь не самотна. А ініцыятыва Ціханоўскай дазволіла чарговы раз прадэманстраваць: са жніўня–2020 нічога не змянілася. Людзей, якія патрабуюць перамен, і зараз вельмі і вельмі шмат, і яны па-ранейшаму гатовыя да супраціву.

І гэта — нягледзячы на шалёныя рэпрэсіі з боку пакуль яшчэ ўлады.

Па-другое, гэтым крокам Ціханоўская калі не вярнула сабе і пратэстам інфармацыйны парадак дня, то зрабіла сур’ёзную заяўку на такое вяртанне. Амаль тыдзень усе сацыяльныя сеткі і тэлеграм-каналы толькі і робяць, што абмяркоўваюць яе ініцыятыву. Лаюць, крытыкуюць, ухваляюць, спрачаюцца.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(20)