Общество
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

Інфармацыйныя ўказальнікі ў Мінску зробяць па-беларуску

Дырэктарка інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» наракае, што абураныя людзі тэлефануюць і пішуць лісты бесперапынна.

Ужо сёлета ў Мінску ўсталююць інфармацыйныя шчыты і стрэлкі-ўказальнікі, якія дапамогуць замежнікам лепш арыентавацца ў горадзе. Для гэтага вызначаныя 44 турыстычныя месцы. Гэта паркі імя Максіма Горкага і Чалюскінцаў, раён Оперы, Няміга ды іншыя аб’екты. Але на якой мове будуць надрукаваныя ўказальнікі? Са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны» «Наша Ніва» распаўсюдзіла інфармацыю, што працоўнымі мовамі абраныя расійская і англійская. Паколькі канчатковае рашэнне не было прынята, мы заклікалі ліставаць у інфармацыйны-турыстычны цэнтр «Мінск».

Як выявілася, беларуская мова ва ўказальніках усё ж з’явіцца.

«Інфармацыя, якая была выкладзеная ў інтэрнэце, некарэктная. Ад пачатку праекта было вырашана, што ўказальнікі будуць зробленыя па-беларуску і па-англійску. Прычым

галоўная мова — беларуская. Гэта адназначна, — кажа дырэктарка інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» Алена Пліс. — Нам прыйшло каля 40 лістоў у інтэрнэце, адзін за адным прыходзяць заказныя лісты і раздаюцца званкі, — працягвае яна. — Але беларуская мова будзе абавязкова!

Калі з’явіцца патрэба ў тым, каб размясціць інфармацыю і па-расійску, то гэта будзе трэцяя мова».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.