Ідуць чысткі ва ўстановах культуры па ўсёй Беларусі
Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.
Раней ён распавёў, што з Белдзяржфілармоніі збіраюцца звольніць па палітычных матывах больш за 75 супрацоўнікаў.
– Пасля публікацыі пра зачыстку ў філармоніі нам паступілі шмат паведамлянняў з Мінску і рэгіёнаў пра масавыя звальненні, якія адбываюцца і плануюцца ў дзяржаўных музеях, тэатрах, галерэях, – напісаў Будкін.
Ён удакладніў, што з прычыны бяспекі людзей «не пра ўсё публічна мы можам казаць». Але ў агульных рысах сітуацыя выглядае на сёння так:
– З Нацыянальнага гістарычнага музея могуць звольніць дзясяткі чалавек.
– З Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прыбіраюць нават загадчыкаў ягоных філіялаў. Штат аднаго з філіялаў вычышчаны амаль поўнасцю.
– Звальняюць «па пагадненні бакоў» і паступова, каб не было грамадскага рэзанансу. Заявы падпісваюць рознымі датамі.
– Дырэкцыя некаторых устаноў культуры схіляе да напісання даносаў у абмен на захаванне працоўнага месца.
– Новы інструмент маніпуляцый — характарыстыка з месца працы. Дакумент абавязковы для тых, хто ідзе ў дзяржструктуру. Звольненым выдаюць паперы, дзе выключаюць такую магчымасць.
Тых, каму вядома пра масавыя чысткі, просяць пісаць у бот @by_culture_bot.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное