«І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету, і там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета»
Leibonik выпусціў песню Malina, прысвечаную Мікіце Мелказёраву, журналісту, аўтару каналаў жыццё-маліна і Загляне Сонца.
Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 20 снежня 2025 года.
Песня Leibonik (Сяргей Башлыкевіч) сканчваецца словамі:
«І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету, І там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета — Там на Цнянцы Хрыстос у шэзлонгу з усмешкай разлёгся І каля яго нейкі лысы — у жоўтых кроксах».
Першыя водгукі слухачоў — падзякі:
«Дзякуй за добрыя словы па годнаму беларусу. Вечная памяць Мікіце — Чалавеку ў якога балела за Беларусь!»
«Яго, па ранейшаму клічуць, Мікіта Мелказёраў! Назаўжды!»
«Як жа я не хацела слухаць, бо баялася, што зноў будзе балюча. Але гэта прыўкрасна, і адгараваць сваё ўсё адно трэба…»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное