Грошы на аўдыёальбом з дзіцячымі вершамі Андрэя Скурко сабралі за чатыры дні
Збор працягваецца — з’явілася ідэя выдаць папяровую кнігу.
— За 4 дні мы сабралі неабходны мінімум на аўдыёальбом з дзіцячымі вершамі Андрэя Скурко! — паведамляюць арганізатары збору сродкаў. — Збор працягваецца, бо з’явілася ідэя выдаць і папяровую кнігу! Каб можна было не толькі слухаць, але і самім чытаць гэтыя цудоўныя вершы і глядзець вясёлыя карцінкі (аўтарку малюнкаў абраў сам Андрэй!).
43-гадовы Андрэй Скурко ад ліпеня за кратамі. Ён праходзіць па «справе «Нашай Нівы», як і галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч. Са сваім паўтарагадовым сынам Тамашом Андрэй Скурко камунікуе толькі малюнкамі і вершамі.
Вось адзін з вершаў, дасланы маленькаму сыну з турмы:
Ютуб
Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець Ютуб.
Тэлефон у мамы –
Ён чароўны самы!
Ціснем на іконку –
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,
З камерай праграма
Ёсць для Інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць,
Як прыгожа мама спіць!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное