Коктейль

«Гісторыя за 5 хвілін». Пачатак беларусаў і Беларусі

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org Гісторыя за 5 хвілін.

Усходнія славяне ў старажытнасці

У чарговай відэасустрэчы гісторык распавядае пра пачатак Вялікай міграцыі этнічнай супольнасці славянаў і першыя кантакты, якія потым паслужылі пачаткам утварэння народа, што сёння завецца беларусамі.

На тэрыторыі Беларусі першыя славянскія каланісты з’явіліся ўжо ў V — VI стст. Іх пранікненне сюды, на землі занятыя балтамі, адбывалася павольна і працяглы час. Сёння ў гістарычнай навуцы пануе агульнапрынятая субстратная тэорыя паходжання народаў. Яе сутнасць у тым, што ў выніку накладання аднаго этнічнага чынніку або субстрату на іншы ці, кажучы па-простаму, мяшанкі розных плямёнаў, утварыліся новыя этнічныя супольнасці.

Падрабязней — у відэалекцыі:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)