Гарбацэвіч: «Напамін усім тым у сістэме, хто думаў, што можна працягваць жыць у 2019-м, калі навокал 1937-ы»

У краіне, якой кіруюць органы бяспекі, заўтра могуць паўстаць пытанні і да іншых, «нейтральных», лічыць журналіст.

— Становіцца вядома пра цэлую кампанію па арышце дзяржаўных функцыянераў: дырэктар мінскага ГУМа, дырэктар САК «Алімпійскі», даходзяць чуткі пра крымінальныя справы ў «БелМИС», СГЦ «Заходні», а таксама «хабарная справа» сяброў пракурора г. Віцебска ды шмат каго яшчэ, — піша журналіст Арцём Гарбацэвіч. — Напамін усім тым у сістэме, хто думаў, што можна працягваць жыць у 2019-м, калі навокал 1937-ы.

Але не мае значэння, колькі подпісаў вы «сабралі» за вылучэнне таго самага кандыдата — калі вельмі трэба, то ахвяруюць і вамі.

Гэта варта трактаваць так, што пры адсутнасці іншых спосабаў вярнуць рэйтынг вырашылі пускаць кроў ужо пад выглядам барацьбы з карупцыяй. У 94-м жа пракаціла, можа і цяпер пракоціць? Псіхалагічная пастка.

Імаверна, вішанкай новай кампаніі меў стаць Румас. Пры тым, што ўсе блізкія з ім кажуць, што ў чалавека абсалютна не было палітычных амбіцый, пераемнікам Лукашэнкі яго бачылі хіба што фантазёры, у рэальнасці ён марыў атрымаць «Белгазпрамбанк» і займацца тым, чым умее.

Ды й сюжэт з Тураўскім заводам не новы — яго яшчэ вясной 2020-га раскручваў Анфімаў, але тады на самым высокім узроўні сказалі Румаса не чапаць, а цяпер успомнілі. Чаму? Логіка раскручвання рэпрэсій менавіта такая — ужо не абавязкова быць «палітычным».

У краіне, якой кіруюць органы бяспекі, заўтра могуць паўстаць пытанні і да іншых, «нейтральных»: «А чаму рыбай займаецца гэты, а не мы? А чаму нафтай займаецца той, а не мы? Гэта ж мы выратавалі любімую». А пасадзіць цяпер можна любога.

Кузнецов: «Чистки а-ля Сталин» или полноценная борьба группировок вокруг слабеющего вождя?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(33)