Общество

Галоўны рэдактар расійскай «Камсамолкі»: «Перакананы, што цяпер з Мажэйкі проста вытрасаюць якія-небудзь паказанні»

Журналісту «КП» Генадзю Мажэйку ўжо амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА.

Генадзь Мажэйка

Пра гэта расказаў галоўны рэдактар расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін, піша baj.by.

– Нашага журналіста затрымалі альбо 30 верасня, альбо 1 кастрычніка (дакладна невядома). З тых часоў ніхто ў ім не размаўляў. З ім не размаўлялі адвакаты, з ім не размаўлялі бацькі.

Пасылкі, якія дасылала маці ў СІЗА, усе вярнуліся. Нават вярнулі частку лекаў, якія маці перадавала, хоць журналіст мае шэраг захворванняў. І такая сітуацыя не толькі ў Генадзя Мажэйкі, але і ў іншых двухста затрыманых за каментары па «справе Зельцара».

Я глыбока перакананы, што цяпер з Мажэйкі проста вытрасаюць якія-небудзь паказанні, каб потым на іх падставе зляпіць з яго нейкага ворага, – расказаў Уладзімір Сунгоркін.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(13)