Общество

Фрылансэра Радыё Свабода асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за хуліганства

Андрэй Кузьнечык на працэсе віны не прызнаў.

26 лістапада ў Менску адбыўся суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Пра вырак пазьней стала вядома ягоным сваякам, паведамляе Свабода.

Андрэй Кузьнечык

Заводзкі раённы суд Менска прызнаў Андрэя Кузьнечыка вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў на 10 сутак арышту. Андрэй на працэсе віны не прызнаў. Яго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.

25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы.

На наступны дзень стала вядома, што Кузьнечыка зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(18)