Фотарэпартаж з VIP-прэзентацыі “Крамбамбулі Сьвяточнай”
“Піянер” у абдымках Лявона Вольскага, суровы Аляксандр Памідораў, сумны Аляксандар Кульлінковіч, здзіўленая Люся Лушчык і шмат іншых вядомых асобаў — у фотарэпартажы з прэзентацыі новага дыску “Крамбамбуля сьвяточная”, якую музыкі зладзілі ўвечары ў сераду, 23 траўня.
Крамбамбульцы віталі гасьцей на прыступках рэстарана “Советский”
“Піянер” у абдымках Лявона Вольскага
Тэлевядучая Тамара Лісіцкая і DJ Глеб Марозаў з падарункам Лявону Вольскаму
Суровы Аляксандар Памідораў зьнішчае нешматлікую закуску
Прадусар Ганна Вольская на сьвяце, якое заўжды зь ёю
VJ Люся Лушчык і свецкі хранікёр Раіса Мурашкіна заўважылі Пане Каханку?
Кіраўнік менскага адьдзяленьня амбасады Швецыі Стэфан Эрыксан хоча піва
Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас вывучае справу “Крамбамбулі”
Вясна ў вачах актрысы Сьвятланы Зелянкоўскай
“Марскі чалавек” Аляксандар Кульлінковіч, падобна, меў нейкую нагоду для суму
А вось пісьменьнік Адам Глёбус быў у гуморы, быццам прадчуваў жарсную ўсходнюю ноч
Дызайнер Іван Айплатаў завітаў на сьвята, дзе гарэлкі будзе мала
Намесніца рэдактара “Комсомольской правды в Белоруссии» Вольга Улевіч налівае не грапу, к’яньці і марціні, а “Изабеллу”
Прадусар Уладзімер Максімкаў заўжды гатовы
Хутка на нашым сайце з’явіцца тэкставы рэпартаж пра прэзентацыю з дадатковымі фота. Вы даведаецеся, што яшчэ падарылі гаспадарам сьвята, чаму Аляксандар Памідораў не любіць “Крамбамбулю”, пра што спрачалася Сьвятлана Зелянкоўская з галоўным трэнерам менскага “Дынама” Аляксандрам Хацкевічам і шмат чаго іншага.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное