Политика

Фотафакт. Ціханоўская сустрэлася з генсекам НАТА

Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.

Адбылася сустрэча з генсекам НАТА Енсам Столтэнбергам.

Як паведамляе Аб’яднаны Пераходны кабінет, у рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.