Елісееў: Пасля новых санкцый ЕС магчымы малыя саступкі з боку Мінска

Эксперт даследчага цэнтра Eurasian States in Transition Андрэй Елісееў у каментары «Філіну» – пра наступствы сектаральных санкцый супраць Беларусі.

Фота Еўрарадыё

– Прынятыя ЕС санкцыі, разам с санкцыямі Брытаніі, ЗША і Канады, безумоўна, вельмі значныя. Асабліва наконт забароны на куплю беларускіх нафтапрадуктаў. Летась Беларусь паставіла ў краіны ЕС і Брытанію нафтапрадуктаў амаль на 1,5 млрд даляраў.

У санкцыях, перадусім адносна паставак калію, ёсць пэўныя лазейкі, але ж гэта ня значыць, што ЕС ня можа і іх зачыніць у бліжэйшыя месяцы, – лічыць Елісееў.

На думку эксперта, беларускія ўлады наўрад ці чакалі аж такой моцнай рэакцыі ЕС на скандал з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair.

– Ня выключана, што ў бліжэйшы час беларускія ўлады будуць тэставаць краіны Захада, наколькі трывалая іхная пазіцыя, і ці ня можна малымі паслабленнямі кшталту вызвалення некаторых палітзняволеных бяз нейкіх значных зменаў, дамагчыся адкату і паслаблення санкцый, – лічыць эксперт. – Лукашэнку патрэбны час да пачатку 2022 года, каб абмяняць Крамлю новую інтэграцыйную дамоўленасць на прызнанне будучай канстытуцыі, а значныя эканамічныя санкцыі прыспяшаюць падзеі і не даюць яму патрэбнага часовага запасу.

Менавіта таму да прыняцця нейкіх значных антызаходніх мераў у адказ, мажлівыя нейкія малыя саступкі (і перавод Пратасевіча і Сапегі пад хатні арышт можна разглядаць як адну зь іх) для лепшага ўсведамлення сур'ёзнасці памкненняў ЕС.

«Болезненный удар» или «аккуратные санкции»? Что думают эксперты

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)