Политика
Анастасія Зелянкова

Дранчук выйдзе да Новага года

Цімафей Дранчук выйдзе на волю да канца года. Сёння наглядная камісія пры Фрунзенскім райвыканкаме Менска разгледзела справу актывіста “Партнёрства” і станоўча вырашыла пытанне пра яго ўмоўна-датэрміновае вызваленне. 22 снежня павінен адбыцца суд, які вызначыць дакладны тэрмін выхаду Дранчука на волю.

— Не ведаю, ці будзе Цімафей дома да Калядаў, але да Новага года, думаю, дакладна, — распавёў карэспандэнту “Салідарнасці” бацька актывіта праваабаронца Валерый Дранчук. — І гэта наша невялікая перамога, асабліва ўлічваючы тую шалёную кампанію, якая разгарнулася вакол Цімафея і яго сяброў. На яго аказваўся вельмі моцны псіхалагічны ўціск. Тое, што сына вызвалілі — хутчэй выключэнне з таго шэрагу крокаў, якія рабіліся супраць яго. Не думаю, што рашэнне пра датэрміновае вызваленне — гэта звычайнае законапаслушэнства з боку адміністрацыі калоніі.

Цімафей Дранчук быў арыштаваны 21 лютага разам яшчэ з трыма актывістамі “Партнёрства” — Энірай Браніцкай, Аляксандрам Шалайкам і Мікалаем Астрэйкам — і асуджаны на год за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Нягледзячы на тое, што прэтэнзій да яго з боку адміністрацыі калоніі не было, да гэтага часу пытанне пра яго датэрміновае вызваленне заставалася невырашаным. Ягоныя калегі Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка ў жніўні выйшлі на волю, а Мікалай Астрэйка пры канцы лістападу атрымаў змену рэжыму ўтрымання на папраўчыя працы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)