Для “Нашай нівы” не знайшлося памяшкання
Рэдакцыі “Нашай Нівы” адмовілі ў правядзенні святкавання 100-гадовага юбілею газеты ўсе сталічныя залі. Тым не менш урачысты сход адбудзецца, як і планавалася, 23 лістапада. Ён пройдзе на Сядзібе БНФ па вул. Варвашэні, 8.
Як адзначаюць у рэдакцыі “Нашай Нівы”, усе спробы дамовіцца на арэнду залы для правядзення ўрачыстасцей, так і не мелі выніку.
«Рэдакцыі адмовілі ўсе залі, у якія мы звярталіся, каб правесці ўрачысты сход. Вядома чаму: у Палацы мастацтваў нам шапнулі, што пасля папярэдняй вечарыны «НН» ім «тэлефанавалі», — паведамляе сайт www.nn.by.
У выніку святкаванне юбілею вырашана праводзіць у актавай залі Сядзібы БНФ. Улічваючы, што гэтае памяшканне вельмі малое для таго, каб прыняць усіх жадаючых, замест аднаго ўрачыстага сходу плануецца наладзіць адразу два. Першы пачнецца а 17-й, другі — а 19-й гадзіне.
Што ж тычыцца самой праграмы ўрачыстасцяў, то чакаецца, што перад гледачамі выступіць вядомыя музыканты, літаратары і грамадскія дзеячы, у тым ліку спявак Лявон Вольскі і пісьменнік Уладзімір Арлоў. Таксама можна будзе задаць любое пытанне рэдактарам выдання.
Читайте еще
Избранное