Общество

Алег Новікаў, Новы час

Дасье ў карыкатурах: Міграцыйныя крызісы — учора, сёння, заўтра

Натоўпы ўцекачоў штурмуюць польскую мяжу з боку Беларусі. Але праблема мігрантаў старая як свет. Прапануем паглядзець на з’яву праз прызму карыкатур.

Напрыклад, у чацвёртым стагоддзі н.э. Рымская імперыя таксама сутыкнулася з міграцыйным крызісам. Яго прычынай стала арда гунаў, якая абрынулася на Еўропу з Усходу. Асабліва пацярпелі ад яе плямёны готаў, якія ўпрошвалі Рым аб прытулку.

Рымскі імператар Валент прыняў іх, мяркуючы, што готы папоўняць шэрагі рымскай арміі. Бежанцаў размясцілі ў спецыяльных лагерах, аднак жыццё там стала невыносным ад голаду.

Урэшце, готы падняліся на паўстанне. У гэтай вайне імператар загінуў, а готы ў 410 годзе захапілі Рым і цалкам яго разбурылі. Тая гісторыя застаецца актуальнай і сёння. Адзін нямецкі мастак палічыў, што натоўп прыхільнікаў Трампа, які зімой штурмаваў Белы дом, нагадвае арду варвараў, якія атакуюць Рым.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(9)