Общество

«Дапамаглі добрыя людзі». Анастэзіёлаг-рэаніматолаг, вядомая як «Реанимационная штучка», спешна з’ехала з Беларусі

Цяпер Ніка Сяховіч, якая збегла ад пераследу, ва Уроцлаве.

Вясной 2020 года анастэзіёлаг-рэаніматолаг расказвала, што напраўду адбываецца ў беларускіх лякарнях падчас пандэміі каранавірусу, а ў жніўні выходзіла на пратэсты медыкаў. У 2021 годзе з ёй не працягнулі працоўны кантракт у 5-й мінскай лякарні, пiша Еўрарадыё.

25 чэрвеня на адрас, дзе Ніка прапісаная, прыйшлі сілавікі. У гэты ж час пазванілі і ў дзверы дома, дзе яна фактычна жыла. Але тады яны не сталі ламаць дзверы і сышлі.

Дзяўчына хутка сабрала рэчы і з дапамогай сяброў уцякла ва Украіну. У гэтым ёй дапамаглі добрыя людзі з надзіманай маторнай лодкай. Ніка мяркуе, што сілавікі ёй зацікавіліся праз відэа з прапагандыстам Азаронкам, якому яна ў метро ўключыла песню спявачкі Ляўчук «Азаронак».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(51)