Цыганкоў — пра абмеркаванне Канстытуцыі: «Выглядае, што прапагандысты прапусьцілі адну важную рэч»

Чаму «народ безмолствует».

— Даволі забаўна назіраць усе гэтыя афіцыйныя здымкі з «абмеркаваньня» праекту Канстытуцыі, — піша журналіст Віталь Цыганкоў. — Выглядае, што прапагандысты і ідэолагі прапусьцілі адну важную рэч. На ўсіх без выключэньня здымках гавораць і выступаюць яны, чыноўнікі. А «народ» безмолствует. Сядзіць (ці стаіць) і моўчкі, з абыякавымі тварамі, слухае.

Фота Таццяны Капітан, «Калiнкавiцкiя навiны»

У савецкі час такога не было. Абавязкова выступалі б даярка і рабочы са сваімі важнымі прапановамі

А тут народ маўчыць. Недагляд, правал у ідэалагічнай працы.

А можа гэта зусім і не правал? Можа, у гэтым і новы сэнс — паказаць, што «мы гаворым, а вы слухайце і маўчыце»?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(40)