Ціханоўская: «Рэжым думаў, што гвалт можа прымусіць людзей замаўчаць»
Беларуская лідарка выступіла на палях Генасамблеі на Форуме глабальнай будучыні.
Падчас сваёй прамовы Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу да важнасці міжнароднай салідарнасці ў барацьбе за свабоду і падкрэсліла: калі дэмакратыя перамагае ў адным месцы, яна натхняе перамены ўсюды.
Прэсс-служба беларускай лідаркі прыводзіць найбольш яркія цытаты з прамовы:
«У часы вайны і крызісу большае прысутнасць жанчын у грамадскім жыцці азначае больш спагады, чалавечнасці і мудрасці ў нашых рашэннях».
«Калі мы нешта засвоілі за апошнія гады, дык гэта тое, што, калі свабода пад пагрозай у адной краіне, яна пад пагрозай усюды. Барацьба за свабоду аб'ядноўвае нас усіх».
«Барацьба за дэмакратыю часта рамантызуецца. Шлях да свабоды ўсыпаны болем, слязьмі і пакутамі. Барацьба – гэта асабістая ахвяра. І мы заўсёды павінны памятаць пра ўсіх тых, хто плаціць вялікую цану за каштоўнасці, якія мы так моцна падзяляем».
«Кажуць, калі хочаш ісці хутка, ідзі адзін. Але калі хочаш дайсці далёка – ідзі разам. Нашай барацьбе патрэбныя паплечнікі. Як дыктатары будуюць альянсы і вучацца адзін у аднаго, так і мы павінны заставацца адзінымі».
«Рэжым думаў, што гвалт можа прымусіць людзей замаўчаць. Але ён распаліў агонь, які дагэтуль гарыць. І кожны дзень беларусы працягваюць супраціўляцца – і ў падполлі, і ў выгнанні».
Форум глабальнай будучыні арганізаваны Атлантычнай Радай. Гэта штогадовая сустрэча лідараў і экспертаў з розных краінаў, прысвечаная абмеркаванню і аналізу глабальных праблемаў у сучасным свеце.
Читайте еще
Избранное