Политика

Ціханоўская: «Час, які правялі палітвязні за кратамі, немагчыма ні вярнуць, ні кампенсаваць»

Лідар беларускіх дэмсіл – пра навіну, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную.

– Сёння мы даведаліся пра першыя выпадкі вызвалення некаторых палітвязняў, – напісала Святлана Ціханоўская. – Я шчаслівая, што людзі на волі. Бо свабода, здароўе і жыццё – найгалоўнейшыя каштоўнасці, якія мае чалавек.

Для сям’і і блізкіх палітвязняў магчымасць нарэшце абняцца і пачуць галасы адзін аднаго – неймаверная палёгка. Час, які правялі палітвязні за кратамі, немагчыма ні вярнуць, ні кампенсаваць. Але цяпер яны на волі, і гэта значыць, што любоў і падтрымка родных дапамаглі вытрымаць усе выпрабаванні.

Вызваленне палітвязняў – гэта тая навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную. Дзеля гэтага мы павінны разам рабіць усё магчымае: у краіне дагэтуль шмат сем'яў, якія чакаюць родных гадамі.

Напярэдадні Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітзняволеных. Сёння праваабаронцы падцвярджаюць, што некалькі чалавек выйшлі на волю, але пакуль не называюць іх імёны і колькасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(17)