Общество
Радыё Свабода

Ці падабаюцца беларусам памеры 90-60-90?

"На вашую думку, ці зьяўляюццца мадэлі ідэальным варыянтам сучаснай жанчыны?" Гэтае пытаньне мы задавалі ў фае Беларускага тэатральна-мастацкага універсытэту.

(Хлопец: ) “Мне вельмі падабаюцца дзяўчыны мадэльнага выгляду. Я мару, каб усе былі 90-60-90! І хацеў бы, каб мая жонка таксама выглядала, як мадэль!”

(Дзяўчына: ) “Ведаеце, у мяне пяты памер “бюсьціку”. У 90-60-90 я ну ніяк не ўваходжу. Але мужыкам падабаецца!”

(Спадар:) “Канечне, 90-60-90 — гэта добра. Але ж ёсьць розныя жанчыны. І ўсе да адзінай — прыгажуні! Ёсьць “фуд-мадэль”, ёсьць “фота-мадэль”. А ёсьць тыя, што трошкі “ў целе”. І мне вельмі падабаюцца абсалютна ўсе жанчыны, асабліва калі такая — нармалёвы чалавек! Найдзіце хаця б адну непрыгожую дзяўчыну на плянэце Зямля! Не знойдзеце!”

(Спадарыня: ) “90-60-90 — гэта несапраўдны стандарт. Гэтыя ж дзеўкі — дыстрофікі! На мой погляд, жанчына павінна адпавядаць іншым парамэтрам. Хай будуць вялікія грудзі, невялікая талія, але ж і знатная попа. Калі мужчына зьвяртае больш увагі на дзяўчын з вузкім тазам, то ўзьнікае пытаньне — а ці мужчына гэта на самой справе? Можа, ён гей?

Калі я паўнею, то падабаюся мужчынам, калі худзею — зайздросьцяць жанчыны”.

(Спадар: ) “Стандарт прыдуманы зь нейкіх прафэсійных мэтаў. Да сваёй дзяўчыны з сантымэтрам прыставаць ня буду. Увогуле, лічу, найперш усё павінна быць гарманічна”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)