Общество

Сяргей Пульша, Новы час

Чырвоны тэрор: Беларусь выратавала акупацыя

У адказ на забойства старшыні Петраградскага ЧК Урыцкага і замах на Леніна 5 верасня 1918 года пастановай СНК РСФСР быў афіцыйна абвешчаны Чырвоны тэрор. З гэтага моманту гісторыя былой царскай Расіі пайшла так, як пайшла. Беларусь з гэтага працэсу амаль выслізнула. На жаль, ненадоўга.

Гісторык Ігар Кузняцоў, фота baj.by

Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, што такое Чырвоны тэрор. Адны лічаць, што ён — крайняя, вымушаная, ахоўная мера ў адказ на Белы тэрор і міжнародную інтэрвенцыю.

Іншыя разглядаюць гэта паняцце ў больш шырокім сэнсе: як комплекс карных мер, якія праводзіліся бальшавікамі падчас Грамадзянскай вайны супраць сацыяльных груп, абвешчаных класавымі ворагамі, а таксама супраць асоб, якія абвінавачваліся ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Чырвоны тэрор быў сродкам застрашвання як антыбальшавіцкіх сіл, так і насельніцтва, што не прымала ўдзелу ў грамадзянскай вайне.

Беларускі гісторык, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў ідзе зусім далёка — у паняцце і часовыя рамкі Чырвонага тэрору ён уключае ўсе рэпрэсіі, называючы масавыя пакаранні 1937–1938 гадоў толькі наступным этапам Чырвонага тэрору.

Мы сустрэліся з Ігарам Мікалаевічам пасля таго, як стала вядома аб непрацягненні з ім кантракта ў БДУ. Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, які выкладаў ва ўніверсітэце 23 гады, раптам стаў непатрэбным навучальнай установе. Больш за тое, напярэдадні ў «СБ. Беларусь Сегодня» выйшаў артыкул сумнавядомага Мукавозчыка, прысвечаны непасрэдна Кузняцову. Таму не правесці паралелі таго часу і цяперашняга Кузняцоў проста не мог.

— Рэальна трэба вярнуцца да храналогіі падзей, — разважае Ігар Кузняцоў. — Кастрычніцкі пераварот, 20 снежня 1917 года ствараецца Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і злачынствамі па пасадзе (ЧК).

Уласна, ужо на гэтым этапе, з 20 снежня, ЧК атрымлівала паўнамоцтвы на правядзенне — без усялякіх судовых працэдур — заключэнняў у лагеры і канфіскацыі маёмасці, арыштаў. Але: акрамя вышэйшай меры пакарання. У кастрычніку 1917 года бальшавікі адмянілі смяротнае пакаранне.

Потым, у чэрвені 1918 года, смяротная кара была адноўлена. Але гэта не азначае, што ЧК з моманту яе стварэння і да чэрвеня 1918 года не ўжывала гэтыя метады. Яны ўжываліся, тым больш, ва ўмовах ваеннага становішча, — тут былі і ваенныя трыбуналы, і пазасудовыя пакаранні.

Урэшце, ніхто гэта не пратакаліраваў, і мы не можам нават сказаць рэальна, па нейкіх дакументах, колькі было ахвяр. Толькі асобна: «Групу 52 чалавекі расстралялі там», «40 чалавек расстраляна там», і гэтак далей.

Падставай да пачатку Чырвонага тэрору сапраўды стала забойства старшыні Петраградскага ЧК Урыцкага. Нібыта ў адказ на гэта быў разгорнуты Чырвоны тэрор. Але не забілі б Урыцкага — тэрор усё роўна быў бы развязаны.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(19)