Политика

Чаму заявы Трампа небяспечныя для Беларусі

Дырэктар Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог» Анатоль Лябедзька – пра правакацыйную прапанову Дональда Трампа аб далучэнні Канады і Мексікі да ЗША.

У інтэрв'ю nbc наступны прэзідэнт ЗША заявіў:

– Мы субсідзіруем Канаду больш чым на 100 мільярдаў долараў у год, мы субсідуем Мексіку амаль на 300 мільярдаў долараў. Чаму мы субсідзіруем гэтыя краіны? Калі мы маем намер іх субсідзіраваць, няхай яны становяцца новымі штатамі.

Чым такія заявы Трампа небяспечныя для Беларусі, патлумачыў Парламенцкаму каналу Анатоль Лябедзька:

– Натуральна, што гэта фантастычны праект з нулявой перспектывай, але  сама пастаноўка пытання гарманічна ўпісваецца ў жаданні Крамля праглынуць Беларусь. Пуцін можа выкарыстоўваць тую ж самую аргументацыю Трампа – мы субсідзіруем лукашэнкаўскую Беларусь, значыць, маем права забраць тое, за што нібыта заплацілі.

І Трампу можна прадаць такую схему анэксіі, бо яна ў яго галаве і не бунтуе.