Общество

Крысціна Бандурына, Новы час

Чаму падзеі восені 1920-га не былі паўстанннем: 10 фактаў пра Слуцкі збройны чын

27 лістапада адзначаецца гадавіна Слуцкага збройнага чыну — магчыма, адзінага ў гісторыі Беларусі ўзброенага выступлення супраць савецкай улады. Пра гэтую падзею за яе стогадовую гісторыю ўжо шмат напісана і сказана. «Новы Час» паспрабаваў сабраць вядомыя факты і выбраць з іх самае галоўнае.

Факт 1

Падзеі восені 1920 года на Случчыне маглі б называцца паўстаннем, але гэта было б не зусім правільна, таму што якраз у той прамежак часу афіцыйна не было супраць каго паўставаць: Случчына была нейтральнай зонай — польскія войскі сышлі, а савецкія яшчэ не паспелі заняць тэрыторыю. Таму пад «чынам» прынята разумець «выступленне», «акт», «дзеянне», якое збольшага мела характар партызанскай вайны і было накіраванае на барацьбу з Саветамі.

Факт 2

14 лістапада Першы беларускі з’езд Случчыны, на якім было больш за сто дэлегатаў, абвясціў яе «вольнай часткай Беларускай Народнай Рэспублікі». З 17 чалавек была ўтвораная Рада Случчыны, якая прыняла рашэнне аб фармаванні ўласнага войска. 1-я Слуцкая брыгада стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі складалася з 2-х палкоў: Слуцкага і Грозаўскага. Польская дэфензіва вызначала колькасць жаўнераў брыгады ў 4 тысячы чалавек, савецкія ваенныя крыніцы — у 2 тысячы.

Факт 3

У Дэкларацыі Беларускай Рады Случчыны ад 28.11.1920 г. абвяшчалася незалежнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах, пры гэтым у межах БНР прызнавалася права ўсіх меншасцей на нацыянальную аўтаномію.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)