Чаму не спраўдзіліся змрочныя прагнозы наконт «Партызанскага маршу»?

Палітолаг Валер Карбалевіч тлумачыць гэта двума чыньнікамі.

Фота Андрэя Лянкевіча

– Падчас папярэдняга маршу пратэсту 11 кастрычніка супрацоўнікі МУС вялі сябе вельмі брутальна, – нагадаў Карбалевіч. – Актыўна выкарыстоўвалі спэцсродкі, затрымалі 617 чалавек.

Увесь тыдзень кіраўнікі сілавых структур напружвалі абстаноўку, пужалі прымяненьнем баявой зброі ці нейкімі нібыта плянуемымі правакацыямі. Здавалася, што паводле зададзенага ўладамі альгарытму падчас «Партызанскага маршу» 18 кастрычніка можна было чакаць яшчэ больш жорсткага разгону, хапуна і ўжываньня спэцсродкаў.

Аднак насамрэч нядзельны марш прайшоў адносна спакойна. Спэцсродкаў практычна не ўжывалі. Затрымана «ўсяго» 239 чалавек.

Чаму не спраўдзіліся самыя змрочныя прагнозы? Тлумачу гэта двума чыньнікамі.

Па-першае, жорсткасьць сілавікоў 11 кастрычніка была рэакцыяй на наведваньне Лукашэнкам СІЗА КДБ. Яму трэба было прадэманстраваць, што ён не слабы. І калі ўжо і рабіць жэст да кампрамісу, то з пазыцыі сілы.

Па-другое. Гэтым разам пратэстоўцы зьбіраліся не як звычайна каля Стэлы, а у іншым месцы, на Партызанскім прасьпекце. Калі людзі зьбіраюцца каля Стэлы і рухаюцца да Палаца Незалежнасьці, то, мусіць, Лукашэнка насамрэч лічыць, што народ ідзе штурмаваць ягоную рэзідэнцыю. Адсюль ўсе вялізныя захады перасьцярогі, залішняя брутальнасьць, выкліканая адчуваньнем небясьпекі.

А ад Партызанскага прасьпекту да рэзідэнцыі далекавата. Можна расслабіцца.

Что общего у белорусских «боевиков» с бразильским кофе

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(94)