Бусліныя гісторыі
Фота і некалькі фактаў пра сімвал краіны.
Белы бусел — сімвал Беларусі, якую з лёгкай рукі Уладзіміра Караткевіча завуць «Зямлёй пад белымі крыламі». Сімвал чысціні, сямейнай вернасці. Але ў нашага сімвала ёсць колькі «шкілетаў у шафе», што прымушаюць паглядзець на яго па-іншаму.
Найперш адзначым, што не толькі беларусы прэтэндуюць на бусла ў якасці нацыянальнага сімвала. Бусел папулярны ў скандынаўскіх народаў — у шведаў яго можна пабачыць на паштовых марках, а ў сярэдзіне ХХ стагоддзя выява гэтай птушкі была на постэрах авіякампаніі Scandinavian Airlines (Швецыя, Данія, Нарвегія).
Мы прывыклі думаць, што буслы харчуюцца выключна жабкамі і змеямі. Але праўда ў тым, што яны не супраць паласавацца і дробнымі грызунамі, і птушанятамі іншых птушак, а таксама зайчанятамі.
Читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное