Брытанскі генерал: «Калі на выбарах прагаласуюць за Лукашэнку, гэта нармальна, але на свабодных і справядлівых выбарах»

Былы намеснік галоўнакамандуючага сіламі НАТА ў Еўропе, сузаснавальнік даследчага цэнтру Stategia Worldwide, аўтар кнігі «2017: Война с Россией» Рычард Шырэф — пра дапамогу Украіне і Беларусі.

— Я лічу, што гэта вайна не толькі супраць Украіны, гэта вайна супраць Захаду, супраць НАТА і супраць таго, каб Украіна далучылася да Захаду, зрабілася яго часткай, – адзначыў эксперт на канале Св*бода Premium. — Тут можа быць толькі адзін вынік: Украіна дасягае сваіх ваенных мэт і перамагае Расію.

Фото: faktor.bg

Гэта ні ў якім сэнсе не значыць уварванне на расійскую тэрыторыю. Але гэта значыць, што ўкраінская тэрыторыя, акупаваная ці анэксаваная Расіяй, павінна вярнуцца пад кантроль Украіны.

Альбо Украіна дасягне гэтага самастойна, з усёй падтрымкай, якую аказвае НАТА, Захад і іншыя партнёры. Альбо, калі ў яе не атрымаецца дасягнуць гэтых мэт, альтэрнатывай будзе параза Украіны.

На маю думку, мы не павінны выключаць магчымасць, што НАТА давядзецца ўмяшацца, каб гарантаваць поспех Украіны.

Як незалежны назіральнік і чалавек, які вывучаў гісторыю, я не думаю, што мы можам тут нешта выключаць. У нейкім сэнсе тут пасуюць страшныя словы Троцкага: «Вы можаце не цікавіцца вайной, але гэтая вайна зацікавіцца вамі».

І гэта адна з прычын, чаму я не стамляюся паўтараць, што ўсе краіны НАТА павінны рыхтавацца да найгоршага сцэнару. А гэта, вядома ж, вайна з Расіяй.

Няма сумневу, што Пуцін не адмовіўся ад максімалісцкіх мэт адбудаваць другую расійскую імперыю, падпарадкаваўшы Украіну і, магчыма, анэксаваўшы і падпарадкаваўшы Беларусь. А таксама патэнцыйна некаторыя іншыя краіны былога СССР.

Таму, так, я лічу, што мэты і намеры засталіся. Цяпер для гэтага няма сродкаў, бо Пуцін фактычна захрас у гэтай вайне, якая ідзе настолькі кепска для яго.

Але ў той жа час калі Пуціну даць шанец прымусіць Украіну да некага перамір’я, якое пакіне значную частку Украіны ў расійскіх руках, не сумняваюся, што Расія адбудуе, адновіць сілы, перагрупуецца, перазагрузіцца і паспрабуе пачаць усё зноўку.

Беларусь ваенны эксперт таксама лічыць краінай, якая мае патрэбу ў вызваленні.

— Любое бразганне ядзернай зброяй з боку Расіі вельмі-вельмі небяспечнае. Падкрэслю, варта быць гатовымі да найгоршага варыянту, каб супрацьстаяць ядзернай пагрозе. Мы таксама павінны глядзець на гэтую пагрозу шырэй.

Бо я не сумняваюся, што ёсць наўпроставая камунікацыя Пентагону і еўрапейскіх сталіц з Масквой і тымі, хто там прымае рашэнні. І Маскве вельмі ясна далі зразумець, што любыя спробы падняць планку праз ядзерную эскалацыю атрымаюць бязлітасны адказ.

Калі расіяне вырашаюць перамясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыя Беларусі, упэўнены, што ўсе заходнія выведкі будуць вельмі ўважліва сачыць за гэтым, каб гарантаваць, што гэтая зброя пад назіраннем і што можна будзе пабачыць любое патэнцыйнае злучэнне паміж боегалоўкамі і ракетамі ці іншымі сродкамі дастаўкі.

Галоўным адказам на гэта павінна быць наступнае — даць Украіне ўсе неабходныя сродкі, каб яна магла дасягнуць ваеннага поспеху.

Што тычыцца падтрымкі Беларусі сіламі альянсу, я лічу, што для любой краіны НАТА, калі гэта адпавядае палітычным мэтам гэтай канкрэтнай краіны, цалкам магчыма на двухбаковай аснове падтрымліваць змагароў за свабоду ў іншай краіне.

Мяне вельмі ўразіла дыскусія на канферэнцыі GLOBSEC, дзе абмяркоўвалі Беларусь і змаганне за свабоду Беларусі. Мне здаецца, што там прагучала вельмі правільная думка: Захад і НАТА павінны думаць пра Беларусь стратэгічна. І Захаду патрэбна стратэгія для постсавецкіх краін, не толькі для Расіі.

Бо нават калі Украіна дасягне сваіх ваенных мэт, Беларусь пад расійскім кантролем, непасрэдным ці ўскосным, будзе заставацца пагрозай.

Відавочна, што ў інтарэсах Захаду, каб цяперашні рэжым быў зрынуты і каб на яго месца прыйшла дэмакратычная ўлада. І калі на выбарах у дэмакратычнай сістэме прагаласуюць за Лукашэнку, гэта нармальна. Але трэба свабодныя і справядлівыя выбары.

А адзін са спосабаў, каб трансатлантычная супольнасць, у якую я б уключыў не толькі Украіну, але і Беларусь, была б у бяспецы і міры, гэта каб яна была пад парасонам НАТА, – лічыць брытанскі генерал.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(17)

Читайте еще

Война, 28 марта. В районе Севастополя сбили российский истребитель Су-35. Центр противодействия дезинформации: у России нет ресурсов для наступления на Харьков

Война, 27 марта. В Харькове ударами авиабомб повреждены 14 многоэтажек, есть жертвы. В Белгороде в административное здание врезался беспилотник. ООН подтвердила семь случаев казней украинских военнопленных

Война, 26 марта. Что известно о новом секретаре СНБО Украины. Источники: в Кремле решили использовать теракт, чтобы сплотить россиян вокруг войны против Украины

Война, 25 марта. Ракетные удары по Киеву и Одессе. Reuters: семь российских НПЗ остановили мощности по переработке нефти из-за атак украинских дронов. Аналитик BILD: российские войска взяли два села к западу от Авдеевки

Война, 24 марта. Белгород снова обстреляли. Зеленский: «Это ничтожество Путин сутки молчал — думал, как это притянуть к Украине»

Война, 23 марта. Россияне 14 раз атаковали Днепропетровщину. РФ не сможет защитить все НПЗ от атак – британская разведка