“Брестский курьер” выключылі

Сёння рэдакцыя недзяржаўнай газеты “Брестский курьер” атрымала ліст за подпісам дырэктара Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Георгія Цітова, у якім гаворыцца, што “дамова на распаўсюд і дастаўку “Брестского курьера” заканчваецца 31 снежня 2006 года і далей працягнута не будзе. У сувязі з гэтым на новы падпісны перыяд газета будзе выключана з «Каталога перыядычных выданняў». Аб прычынах скасавання дамовы ў лісце нічога не паведамляецца.

Перад гэтым 12 верасня “Белпошта” паведаміла кіраўніцтву выдання, што прыступіла да фарміравання падпіснога каталога на 2007, і прапанавала ўключыць у яго “Брестский курьер”. Рэдакцыя ў тэрмін выканала неабходныя умовы: аплаціла паслугі і прадаставіла ўсю неабходную інфармацыю, і 25 верасня атрымала паведамленне, што газета “Брестский курьер” уключана ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2007 года. Нагадаем, у 2005 годзе РУП “Белпошта” таксама адмаўлялася уключаць газету ў каталог і зрабіла гэта толькі за 5 дзён да заканчэння падпісной кампаніі. А на пачатку 2006 года скасавала дамовы з “Брестским курьером” на рознічны гандаль і дастаўку ў рэгіёны Брэсцкай вобласці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)