Блогер, якога затрымалі ў аэрапорце Браціславы: «Сказалі, што ў Еўразвяз мне лепш не прыязджаць»
Увечары 20 кастрычніка блогер і адміністратар суполкі «Гэта Мінск, дзетка» Яўген Малахоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што ў аэрапорце Браціславы яго затрымаў Інтэрпал. Хлопец збіраўся вылецець у Кіеў. Нашай Ніве ўдалося пагаварыць з Малахоўскім. Блогер кажа, што яго ўсё ж затрымліваў не Інтэрпал, а Еўрапал.
Яўген Малахоўскі. Фота з асабістага архіву
«Я ўжо даляцеў да Кіева. Пытанняў па прылёце да мяне не было, — рассказаў Яўген. — Мы пачалі разбірацца, і ўсё ж запыт быў ад Еўрапола. Гэта Еўрапейская паліцыя, што мае базу ў межах ЕС.
На пашпартным кантролі да мяне падышлі супрацоўнікі паліцыі, забралі дакумент, папрасілі прысесці — і сышлі. А калі вярнуліся, сказалі, што Германія ўвяла на мае дадзеныя чырвоную картку. А гэта значыць, што ў любой краіне Еўрасаюза мяне могуць затрымаць.
То бок, у славацкай паліцыі не было дакладнай інфармацыі, што гэта было. У іх ёсць толькі інфармацыя, што на мяне чырвоная карта, і што я павінен быць затрыманы і правераны.
Затым яны звязаліся з нямецкімі калегамі. Яны не дала адказу, затрымліваць мяне, ці не. У выніку мяне адпусцілі і пасадзілі на самалёт. Маўляў, у Славакію вы патрапілі законным шляхам, законы не парушалі, таму мы вас адпускаем. Але сказалі, што, калі я яшчэ раз прыеду ў Еўразвяз, то, хутчэй за ўсё, мяне будуць чакаць праблемы з такой адзнакай. Могуць затрымаць альбо проста не пусціць».
Пра Малахоўскага ў інтэрв’ю Маркаву згадваў Раман Пратасевіч. Нібыта ён быў датычны да тэлеграм-чата, у якім каардынавалі пратэсты. Зімой 2020 года блогер заяўляў, што яго спрабавалі вербаваць у міліцыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное