Общество

Біскуп Касабуцкі: «Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць»

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай каталіцкай архіяпіскапства адрэагаваў на скандальную вокладку апошняга нумару «Мінскай праўды» з карыкатурай на святароў i загалоўкам: «Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов».

— Я хачу толькі яшчэ раз пацвердзіць сваю асабістую пазіцыю адносна пэўных спраў, якія між іншым былі ўзгаданыя ў гэтым матэрыяле.

Я заўсёды выступаў супраць гвалту, насілля, катаванняў, нясправядлівасці, хлусні, рэпрэсій. Я не змяню гэтага свайго погляду, не гледзячы на пагрозы, шантаж і таму падобныя рэчы, з якімі мне прыходзіцца сутыкацца. Таксама і падобныя артыкулы не здольныя паўплываць на мой светапогляд, які базуецца на Евангеллі.

Бел-чырвона-белы сцяг — гэта ў хрысціянскай сімволіцы знак і сімвал уваскрослага Хрыста, і гэта НЕ залежыць ад ідэолагаў, якія сёння шукаюць «аргументаў» супраць…

Гімн «Магутны Божа» даўно стаў часткай нашай літургіі, таму што гэта малітва за нашу краіну і наш народ, а калі гэта не падабаецца сучасным ідэолагам, гэта НЕ праблема Касцёла… Мы сёння не ўжываем гэту малітву толькі таму, каб гэтым не раздражняць нікога…

Падобныя артыкулы не спрыяюць супакою і згодзе ў нашым грамадзтве…

Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць… — напісаў Юрый Касабуцкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(37)