Без гэтай заявы не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь. Не было б, гледзячы па мэтанакіраванай імперскай палітыцы русіфікацыі, і самой нашай нацыі.
«Без гэтай заявы не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь»
Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з 25 сакавіка.
Экс-палітзняволены Мікола Статкевіч павіншаваў суайчыннікаў з чарговай гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі: «Віншую ўсіх беларусаў з Днём Волі!
108 гадоў таму Статутнай граматай Рады БНР наша нацыя заявіла аб сваім жаданні і праве на незалежнасць, на сваю дзяржаву.
Рада БНР скарыстала свой гістарычны шанец, але, на жаль, не да канца. У той крывавы час выжыванне новай дзяржавы, нават яе дыпламатычнае прызнанне моцнымі дзяржавамі залежылі ад наяўнасці ў яе істотнай вайсковай сілы. На жаль, бацькі-заснавальнікі БНР не здолелі арганізаваць такую сілу. Не атрымалася перакінуць на Радзіму з румынскага фронту беларускі корпус, сфармаваны ў складзе Расійскай арміі з ваяваўшых у ёй беларусаў. Гісторыя вучыць. Важна крытычна ацэньваць яе ўрокі і рабіць з іх правільныя высновы. Каб Беларусь не знікла, каб наша краіна жыла.
Я ўпэўнены — Беларусь будзе вольнай! Са святам, сябры!»
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное