Беларусь — першая ў сьвеце па колькасьці шэнгенскіх візаў на чалавека

Дзе лягчэй за ўсё атрымаць візу, а куды лепей пашпарт не аддаваць? Дзе болей за ўсё выдаюць шматразовых візаў, а хто скупіцца і на аднаразовыя?

Шэнгенская віза дазваляе вандраваць па Эўрапейскім зьвязе. Атрымаўшы, да прыкладу, эстонскую візу, беларус можа даехаць зь ёй да Партугаліі. Але, каб займець візу, трэба папацець: каштуе яна ня так мала (60 эўра). І перад тым, як плаціць, трэба даказаць дыпляматам, што ёсьць падставы для наведваньня іх краіны (напрыклад, праз запрашэньне) і маецца дастатковая колькасьць грошай на жыцьцё.

Гледзячы па ўсім, беларусы спраўляюцца з гэтай задачай на «выдатна». У дакрызысны 2010 год наша краіна заняла першае месца па колькасьці выдадзеных Шэнгенскіх візаў да аднаго жыхара краіны.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)