Коктейль

«Беларусь — гэта святое». Аўтарскі каляндар з малюнкамі і словамі Паўла Севярынца

Сваякі палітвязня некалькі год збіралі іх з лістоў, якія ён піша і дасылае сыну Францішку.

У календары змешчаныя цытаты на кожны месяц, малюнкі вядомых беларускіх храмаў Гародні, Нясвіжа, Мінска, Сынкавічаў, Мураванкі, Паставаў, Магілёва, Сар'і, Слабодкі, Сталовічаў, Берасця і каляндарная сетка па месяцах. На кожны месяц прадугледжаны новы малюнак і новая цытата.

— Для нас каляндар «Беларусь — гэта святое» — гэта больш, чым проста звычайны каляндар, — напісала жонка Паўла Вольга Севярынец. — Гэта рэч поўная сэнсу, прыгажосці, любові і болю. Спадзяемся, ён станецца такім і для вас.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)