БЧБ-сцяг, які ўзнялі ў Рызе падчас хакейнага чэмпіянату, прадалі за $12600

Атрыманыя з продажу грошы пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Завяршыўся дабрачынны аўкцыён, на які выстаўлены БЧБ-сцяг, узняты мэрам Рыгі Марціньшам Стакісас і кіраўніком МЗС Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам падчас ЧС па хакеі.

Сцяг у выніку прадалі за 12600 даляраў ЗША, грошы накіруюць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)