Общество

БАЖ узнагародзілі нацыянальнай прэміі Украіны

Беларуская асацыяцыя журналістаў стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі.

Такое рашэнне прыняў сакратарыят Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны, паведамляе прэсс-служба БАЖ. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў офісе НСЖУ у Кіеве. Узнагароду намесніку старшыні БАЖ Барысу Гарэцкаму ўручыў старшыня НСЖУ Сяргей Таміленка.

— За апошні год незалежныя беларускія журналісты падвяргаліся і падвяргаюцца грубаму ціску ўлады, сотні калегаў сталі ахвярамі збіцця і рэпрэсій, дзясяткі адпраўленыя за краты. Беларуская асацыяцыя журналістаў салідарная з рэпрэсаванымі калегамі, таму рэжым Лукашэнкі пераследуе кіраўніцтва БАЖ і пазбавіў арганізацыю рэгістрацыі. Калегі з Беларусі зʼяўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як трэба змагацца за свае правы, як быць верным каштоўнасцям свабоды слова і нашай прафесіі, — падкрэсліў кіраўнік НСЖУ ў сваім выступе.

Цяпер БАЖ пад кіраўніцтвам Андрэя Бастунца працягвае сваю дзейнасць у выгнанні — на тэрыторыі Украіны, Літвы, Польшчы. Сотні беларускіх журналістаў разам з сем'ямі з'ехалі з краіны.

У Кіеве дзейнасць БАЖ каардынуе намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі. Акрамя таго, прэмію імя журналіста Паўла Шарамета ўручылі ў Кіеве журналісту «Радыё Свабода» Міколу Семену з Крыма.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)