Общество

«Бачны толькі рот». Цела памерлага за кратамі палітвязня Вітольда Ашурка аддалі сваякам

Пахаванне плануюць зладзіць 26 траўня ў Бярозаўцы. Сваякі вырашылі не рабіць дадатковых экспертызаў.

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома яшчэ ў пятніцу, але цела аддалі толькі днём у аўторак. Сяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала БЕЛСАТУ, што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, бачны толькі рот».

Сваякі вырашылі не рабіць дадатковых экспертызаў, бо не давяраюць магчымым вынікам і не хочуць зацягваць пахаванне.

Пахаванне плануюць зладзіць заўтра, 26 траўня, у Бярозаўцы. Развітанне пройдзе ў Доме быту (вул. Навагрудская, 8) з 9 да 13 гадзінаў, а 14:00 пачнецца імша ў касцёле Спаслання Святога духа.

Памяці Вітольда Ашурка: «Узяць адказнасць за будучыню і давесці справу да канца»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(33)